1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Дакладчык ААН патрабуе вызваліць лідэраў апазіцыі

3 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8MEP

Спецыяльны дакладчык ААН у пытаннях правоў чалавека ў Беларусі Адрыян Севярын выказаў «вялікую заклапочанасць» арыштам лідэраў беларускай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча, Вінцука Вячоркі, Аляксандра Бухвостава і Сяргея Калякіна. 27 красавіка пасля акцыі "Чарнобыльскі шлях" дэмакратычных дзеячоў пакаралі адміністратыўным арыштам ад 14 да 15 сутак. Адрыян Севярын запатрабаваў неадкладнага і безумоўнага вызвалення арыштаваных, а таксама ўсіх іншых палітычных зняволеных у Беларусі. Акрамя таго, Севярын заклікае беларускае кіраўніцтва неадкладна спыніць далейшыя парушэнні правоў чалавека ў краіне і прыцягнуць вінаватых у гэтым да адказнасьці. Адмысловы дакладчык ААН патрабуе ад беларускіх уладаў запрасіць яго ў Беларусь для ажыцьцяўленьня місіі ў справе вывучэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.