1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Дачка і брат Аляксандра Казуліна напісалі адкрытыя лісты ў звязку з прысудам палітыку

17 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8o1O

Вольга Казуліна звярнулася да прэзідэнта Беларусі ў звязку з прысудам яе бацьку з заклікам “аднавіць парушаныя правы” Аляксандра Казуліна. Дачка палітыка ў сваім лісце заявіла пра шэраг парушэнняў, якія мелі месца ў часе і пасля затрымання. “Пры затрыманні майго бацькі супрацоўнікі СОБРа, “Алмаза” памясцілі яго ў адмысловую машыну, выкарыстоўвалі грубую фізічную сілу, жорстка збівалі яго нагамі і дручкамі, ламалі спіну, трымалі на каленях, не давалі падняць галаву, лязгалі затворамі аўтамата, чым прычынялі Казуліну моцны фізічны і маральны боль”, - адзначае Вольга Казуліна. Яна піша ў сваім лісце, што ў часе судовага працэсу бацьку не давалі піць, пазбаўлялі ежы, не прадастаўлялі сухі паёк, а ў следчым ізалятары падымалі а чацьвёртай раніцы для “падрыхтоўкі да працэсу”, трымалі ў маленькім цесным пакоі без вокнаў. У сваю чаргу, брат Казуліна Уладзімір у адкрытым лісце даў рэзкую крытычную ацэнку суддзю Рыбакову, які вёў працэс. На думку Уладзіміра Казуліна, судзя Рыбакоў “надоўга ўпісаў сваё імя ў станонкі беларускай гісторыі. І не толькі беларускай. Увесь свет даў ацэнку яго прафесійным дзеянням у судовым працэсе над Аляксандрам Казуліным”, - адзначае ў сваім лісце брат асуджанага экс-кандыдата на прэзідэнта Беларусі.