1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Дэлегацыя БДІПЧ АБСЕ сустрэлася з лідэрамі БНФ

Генадзь Канстанцінаў14 августа 2008 г.

Кіраўнік місіі міжнародных назіральнікаў за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі БДІПЧ АБСЕ Герт-Хінрых Арэнс разам з чальцамі дэлегацыі БДІПЧ наведаў сядзібу БНФ.

https://p.dw.com/p/ExAc
Фото: AP

У сядзібе Партыі Беларускі народны фронт адбылася сустрэча міжнародных назіральнікаў з кіраўнікамі Партыі БНФ Лявонам Баршчэўскім і Вінцуком Вячоркам. Пра змест сустрэчы DW-RADIO паведаміў першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

“У першую чаргу, міжнародных назіральнікаў цікавіла і агульная сітуацыя ў краіне, і канкрэтная хада выбарчай кампаніі. Я вельмі задаволены, што ў нас ёсць агульнае разуменне, што выбарчая сітуацыя – гэта не толькі працэдура падчас кампаніі. Гэта таксама агульны кантэкст: гэта магчымасць свабодна, бесперашкодна дзейнічаць палітычным партыям, гэта свабодная прастора для сродкаў масавай інфармацыі, гэта адсутнасць атмасферы страху.

Амбасадар Арэнс даў дэталёвую інфармацыю пра мандат міжнародных назіральнікаў падчас гэтай кампаніі, пра формы іхнай дзейнасці. Кожны з міжнародных назіральнікаў будзе апекавацца адной ці некалькімі выбарчымі акругамі. Мы дамовіліся знаходзіцца надалей у безупынным інфармацыйным кантакце.

Мы і навогул апісалі сітуацыю, і вельмі канкрэтна расказалі пра абуральную гісторыю з Аляксандрам Мехам, якога КГБ выкінула з працы, пра аналагічную гісторыю з Лявонам Аўтуховым, пра правакацыйную нерэгістрацыю ініцыятыўнае групы Змітра Вінаградава з Мядзела і гэтак далей”.