1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Дэлегацыя МАП праверыць выкананне правоў незалежных прафсаюзаў

https://p.dw.com/p/7nOO

У Мінск з афіцыйным візытам прыбывае місія МАП. Дэлегацыю з трох чалавек узначальвае выканаўчы дырэктар Міжнароднага бюро працы МАП Кары Тапіёла. Гэта кантрольная місія, якая мае праверыць, як урад Беларусі выконвае рэкамендацыі Міжнароднай арганізацыі працы дзеля выпраўлення стану з правамі незалежных прафсаюзаў. Міжнародная арганізацыя працы засведчыла шэраг парушэнняў правоў незалежных прафсаюзаў і прапанавала ўладам Беларусі выправіць іх яшчэ да 1 чэрвеня 2005 году. Аднак гэта зроблена не было, таму тэрмін працягнулі. І цяпер місія намерваецца пракантраляваць, што за гэты час зроблена.