1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Дэмакраты вызначыліся на перспектыву

16 октября 2008 г.

Прэзідыюм Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі вызначыўся з планам дзеянняў на найбліжэйшую будучыню.

https://p.dw.com/p/FbDA

Пра тое, чым беларуская апазіцыя мяркуе заняцца ў першую чаргу па завяршэнні кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Deutsche Welle распавёў дзейны старшыня прэзідыюма Палітрады АДС, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

“Створаны некалькі рабочых груп, якія чатыры асноўныя накірункі перавядуць у плоскасць канкрэтных праектаў дакументаў. Гэта змена выбарчага заканадаўства, Крымінальнага кодэкса, таксама прапановы, якія датычаць дзейнасці мас-медыяў, а таксама палітычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў. Да працы далучаныя не толькі эксперты палітычных партыяў, але і грамадскіх аб’яднанняў. У панядзелак мы падсумуем вынікі працы і яшчэ раз зафіксуем нашу агульную супольную пазіцыю, што павінны зрабіць беларускія ўлады на працягу паўгода.

Што датычыць Выбарчага кодэкса, то, безумоўна, галоўнае – гэта адмена датэрміновага галасавання, абавязковы ўдзел у працы ўчастковых камісіяў прадстаўнікоў палітычных партыяў, большыя мажлівасці па данясенні інфармацыі да выбаршчыкаў, якія могуць уключаць дэбаты ў электронных сродках масавай інфармацыі. Вось гэта самае галоўнае.

А Крымінальны кодэкс сёння ўтрымлівае шэраг артыкулаў, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за грамадскую і палітычную дзейнасць. Гэта датычыць як актывістаў палітычных партыяў, так і журналістаў. Вось гэтага трэба пазбегнуць, а значыць, унесці ў Крымінальны кодэкс пэўныя змены”. (гк)