1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Жанна Літвіна: «Журналісты беларускіх FM-станцыяў не праяўляюць грамадзянскую пазіцыю»

6 мая 2008 г.

7 траўня ў Беларусі адзначаецца Дзень радыё. Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў, якая ў свой час кіравала папулярным “Радыё 101,2 FM”, зачыненым напярэдадні рэферэндуму 1996 году, пра цяперашні стан радыёэфіру.

https://p.dw.com/p/DuOv
Фото: DW

“У краіне сёння рэальна дзейнічае трыццаць адна FM-станцыя. З іх палова – гэта тыя станцыі, якія працуюць у Мінску. Мне вельмі не хацелася б пакрыўдзіць сваіх калегаў, але, нажаль, я далёка не заўсёды адчуваю розніцу, калі трапляю на адну FM-станцыю, чым яна адрозніваецца ад іншай. Яны ў нас усе з адным абліччам. Вось гэтая аднолькавасць у абліччы, у першую чаргу, у тым, што яны баяцца незалежнай інфармацыі. Не гучыць сёння ў нашым FM-эфіры вольнага, незалежнага голасу”.

Жанна Літвіна з жалем адзначыла, што пасля закрыцця “Радыё 101,2 FM” напярэдадні рэферэндуму 1996 году ў беларускім эфіры практычна не засталося беларускамоўных камерцыйных радыёстанцыяў.

“Відаць, гэта, у першую чаргу, адлюстроўвае агульную моўную сітуацыю ў краіне. І, нажаль, тыя журналісты, якія працуюць у эфіры, не праяўляюць грамадзянскую пазіцыю ў гэтых моўных пытаннях”, - адзначыла старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.

Пропустить раздел Еще по теме