1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Зварот дзеячоў мастацтва і культуры

5 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8CjF

Беларускія дзеячы мастацтва і культуры, журналісты звярнуліся да ўсіх жыхароў Беларусі з заклікам не падтрымліваць дзеянняў рэжыму, скіраваных супраць уласных грамадзянаў, дэмакратычных каштоўнасцяў, нацыянальнай культуры і мовы. У звароце, у прыватнасці, адзначаецца, што дзейны рэжым хоча ўтрымацца на брутальнай сіле і запалохванні людзей, але беларусы не павінны баяцца, бо пасля 19 сакавіка ўжо здолелі прадэманстраваць волю да Свабоды. Зварот падпісалі філосаф Валянцін Акудовіч, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, акадэмік Радзім Гарэцкі, рок-музыка Лявон Вольскі і іншыя.