1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

З 15 студзеня падаражэюць платныя медыцынскія паслугі

Марына Мазуркевіч

Указ прэзідэнта аб падаўжэнні тэрміна дзеяння ільгот па падаткаабкладанні узаконьвае абкладанне медупаслуг падаткам на дабаўленую вартасць

https://p.dw.com/p/7mn5
Фото: dpa - Bildarchiv

По указе, ад падатка на дабаўленую вартасць вызваляецца толькі платная сацыяльная дапамога па дагляду «за асобамі састарэлага ўзросту, доўгажыхарамі ці інвалідамі, якія пакутуюць на хранічныя захворванні і маюць патрэбу ў медыцынскім наглядзе». І толькі ў тым выпадку, калі пацыент знаходзіцца ў дзяржаўным шпіталі.

Атрыманне грамадзянамі платнай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі не лічыць паслугай першай неабходнасці, спасылаючыся на тое, што сума, якая выдзяляецца з бюджэту, дазваляе наладзіць эфектыўнае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. Як свярджае начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Мінаховы здароўя Аляксандр Цыбін:

“У 2006 годзе сума бюджэтных выдаткаў на забеспячэнне кожнага жыхара Беларусі складзе каля 300 тысяч беларускіх рублёў. Гэта перавышае сусветны стандарт дзяржаўных выдаткаў на ахову здароўя аднаго чалавека”.

С ім гатовая паспрачацца жыхарка Салігорска Алена Абухоўская, якая ўжо некалькі год сур’ёзна хварэе:

„Бясплатна атрымаць паўнавартаснае дыягнастычнае абследаванне і якаснае лячэнне ў нас немагчыма. Да прыкладу, дзеля таго, каб прайсці ўльтрагукавоае абследаванне щчытападобнай залозы ў дзяржаўнай клініцы, мне патрэбна альбо месяц чакаць сваёй чаргі, альбо заплаціць за гэтую паслугу“,

- скардзіцца Алена, называючы рабаўніцтвам павышэнне кошту медпаслуг на 18 адсоткаў.

Кіраўніцтва адной з мінскіх стаматалагічных клінік вынесла свой вердыкт чарговаму рашэнню ўлад:

“Запэўніўшыся на вопыце «прыватнікаў», ці гатовае насельніцтва выкладваць грошы на здароўе, нас проста вырашылі выкінуць з рынка платных медыцынскіх паслуг, на які паклалі вока Мінаховы здароўя і ягоныя партнёры,

- сказаў галоўны ўрач клінікі карэспандэнту «Нямецкай хвалі». Яшчэ летам былі пазбаўленыя ліцэнзій два буйных прыватных центры «Экамедсэрвіс» і «Нардзін». Ходзяць устойлівыя чуткі, што аднаўленне іх дзейнасці напрыканцы верасня сталася магчымым толькі пасля таго, як уладальнікі пайшлі на сур’ёзныя ўступкі дзяржаве па пытанні кіравання прадпрыемствам. Нядаўна Мінаховы здароўя вырашыла забараніць урачам сумяшчаць работу ў прыватных і дзяржаўных медыцынскіх установах. Медыкам прапанавалі браць падпрацоўку ва ўстановах міністэрства, якія будуць працаваць па прынцыпе прыватных, але падпарадкоўваццано подчиняться і кантралявацца дзяржавай.

Аляксандр Цыбін падкрэслівае, што гэтыя меры не могуць негатыўна адбіцца на развіцці прыватнай медыцыны. Але такая палітыка Мінаховы здароўя, лічаць эксперты, шлях да манапалізацыі рынка платных медыцынскіх паслуг. Паколькі ва ўмовах значнага ўзрастання нагрузкі на бюджэтныя ўстановы аховы здароўя і адсутнасці канкурэнцыі дзяржава можа навязваць насельніцтву свае кошты без клопату аб якасці паслуг.