1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

КДБ завёў крымінальныя справы супраць сябраў «Маладога фронту»

https://p.dw.com/p/8Afy

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі завёў крымінальную справу на сябраў арганізацыі “Малады фронт". Актывістам арганізацыі інкрымінуецца незаконная арганізацыя дзейнасці грамадcкага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці. Крымінальныя справы завялі на Змітра Дашкевіча, Алега Корбуна, Барыса Гарэцкага і Сержука Лісічонка. Аператыўны аддзел Упраўлення абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам КДБ правёў ператрусы ў кватэрах Аляксея Шэіна, Сержука Лісічонка і Барыса Гарэцкага. Следчых з КДБ найперш цікавілі друкаваныя матэрыялы і носбіты інфармацыі, якія могуць мець дачыненне да дзейнасці “Маладога фронту”. Ордэры на ператрусы былі падпісаны намеснікам старшыні КДБ Віктарам Вягерам і генэральным пракурорам Пятром Міклашэвічам. Нагадайма, што сустаршыня «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч цяпер адбывае пятнаццацісуткавае пакаранне за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.