1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Кожны пяты аўтамабіль у Германіі ездзіць у невыпраўным стане

31 января 2006 г.
https://p.dw.com/p/7vBu

Колькасць аўтамабіляў з непаладкамі на дарогах Германіі ў 2005 годзе дасягнула чарговага рэкорда, гаворыцца ў дакладзе нямецкай службы тэхнічнага надзора. У спісу самых надзейных машын дамініруюць японскія маркі. Колькасць легкавых аўтамабіляў з непаладкамі на дарогах Германіі ў прошлым годзе дасягнула амаль 20 працэнтаў. Гэта прыблізна 9 міліёнаў машын. Выканаўчы дырэктар нямецкай службы тэхнічнага надзору Клаўс Брюгеман прадставіў у Берліне штогадовы даклад аб тэхнічным стане машын. Па словах Брюгемана, няўхільнае павелічэнне колькасці аўтамабіляў з дэфектамі сведчыць пра тое, што нямецкія аўтааматары з прычыны росту цэнаў на бензін і неспрыяльнай эканамічнай сітуацыі ў краіне ўсё больш эканомяць на рамонце і падтраманні аўтамабіляў у спраўным стане. Найбольш распаўсюджанымі дэфектамі з’яўляюцца неспраўныя тармазы, непаладкі ў асвятленні і прывадзе. Па словах выканаўчага дырэктара нямецкай службы тэхнічнага надзору, на машынах з найбольшай колькасцю непаладак, як і раней, едзіць самая “рызыковая” група – вадзiцелі ва ўзросце ад 30 гадоў.