1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

«Культурніцкія моманты 2007: чатыры часціны году нямецкай культуры»

Генадзь Кеснер17 января 2007 г.

Пад такім назовам у Беларусі будзе праходзіць Год нямецкай культуры, адкрыццё якога адбылося 16 студзеня ў вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Мінску.

https://p.dw.com/p/9hji

Канцерт распачаў дуэт з Нямеччыны габрэціста Рудзі Цапфа (габрэт – гэта такія нямецкія адмысловыя цымбалы) і гітарыста Вольфганга Ноймана. Таксама ўзялі ўдзел у канцэрце беларускае трыа «Тон-арт» Мікалая Марэцкага і Наталлі Корсак (мандаліны), а таксама гітарыста Яўгена Грыдзюшкі.

У праграме адкрыцця фестывалю былі арыгінальныя кампазіцыі класічнай, джазавай і папулярнай музыкі.

Трэба адзначыць, што на канцэрт у Белдзяржфілармонію было амаль не трапіць. Білеты былі раскупленыя загадзя. На адкрыцці Году нямецкай культуры прысутнічалі прадстаўнікі амаль усіх дыпламатычных місіяў, акрэдытаваных у Беларусі. Натуральна, што быў і пасол Нямеччыны і супарацоўнікі амбасады, якая вельмі актыўна спрычынілася да Году нямецкае культуры.

Дарэчы, арганізатары прапануюць даволі цікавую ды разнастайную праграму Году нямецкай культуры ў Беларусі. Дапрыкладу, у Інстытуце нямецкіх даследванняў адбудуцца кінавечарыны IfD-Filmstudio, дзе аматары змогуць азнаёміцца з кінатворамі нямецкіх майстроў.

Геаграфія мерапрыемстваў у рамках Году нямецкай культуры ў Беларусі не зацыкліваецца толькі на сталіцы, а будзе ахопліваць яшчэ шмат якіх месцаў.

Так, праз тыдзень адбудзецца канцэрт у Магілеве. А Германская служба акадэмічных абменаў правядзе серыю майстар-класаў у Гародні, Берасці, Гомелі, Магілеве ды Полацку. А вось Бас Бётхер правядзе літаратурныя фестывалі ў беларускай сталіцы, а таксама ў Гародні ды Берасці.

Вельмі цікава, што сёлета амаль упершыню аматары-шчасліўчыкі, каму атрымаеца патрапіць у Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Яханэса Раў а 19 гадзіне 9 лютага, змогуць пасапраўднаму зведаць, што такое ёсць “Карнавал па-кёльнскі”.

Арганізатары Году нямецкай культуры ў Беларусі абяцаюць шмат сюпрызаў і нечаканасцяў. Дапрыкладу, 11 траўня ў рэстарацыі “Вестфалія” пры Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры адбудзецца дэгустацыя віна з удзелам экспертаў з Нямеччыны.