1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Леанiд Заiка: Трэба зыходзiць з формулы «Выконвайце Вашу канстытуцыю»

Гутарыў Уладзiмiр Дорахаў

Iнтэрв`ю з дырэктарам аналiтычнага цэнтру «Стратэгiя» пра тое, каму i як у такiх умовах будзе дапамагаць Еўразвяз

https://p.dw.com/p/7RCe

Еўразвяз кажа пра тое, што традыцыйныя формы працы – гэта значыць з дазволу ўраду – ў выпадку Беларусi не дзейнiчаюць, i трэба шукаць новыя формы, новыя больш аператыўныя ўнструменты. Як гэта можа выглядаць на практыцы?

Гаворка можа весцiся пра няўрадавыя арганiзацыi, незалежную прэсу, пра тыя структуры беларускага грамадства, якiя займаюцца такiмi праблемамi як дабрачыннасць, медыцынская ды сацыялдьная дапамога, дапамога збяднелым. Тут могуць быць iнструменты наўпроставага ўзаемадзеяння еўрапейскiх iнстытутаў. Без урада, таму што каманда чыноўнiкаў, якая атрымлiвае той цi iншы праект, мяркуе: «А што я буду мець з гэтага? Цi не будзе кепска, калi пра гэта даведаецца адмiнiстрацыя?»

Дапамога грамадзянскай супольнасцi без згоды ўрада – наколькi такая практыка адпавядае мiжнародным прававым нормам?

У мiжнародных прававых нормах паняцце «грамадзянская супольнасць» не ёсць суб`ектам прававых узаемаадносiнаў. Гэта тое, што дало нам ХХ-ХХI стагоддзе. Тым больш, што iнтэграцыйныя працэсы, новыя працэсы глабалiзацыi разбураюць традыцыйнае ўяўленне ў галiне права. I ўвогуле, мы сталi закладнiкамi юрыстаў i прававых нормаў.

Цi не ёсць такая форма дапамогi ўмяшальнiцтвам ва ўнутраныя справы суверэннае дзяржавы?

Гэта цудоўная фраза з часоў Савецкага Саюзу. Натуральна, умяшальнiцтвам ва ўнутраныя справы будзе ўсё, што звязана з працэсамi ды праграмамi, якiя нязручныя для ўлады. Калi Еўразвяз будзе, скажам, фiнансаваць будаўнiцтва бiблиятэкi, тэлевiзiйнае вежы альбо той жа базы адпачынку для ўрадавай наменклатуры, гэта нiхто не назаве ўмяшальнiцтвам ва ўнутраныя справы Беларусi. Але калi ЭЗ будзе падтрымлiваць незалежныя даследваннi, незалежных журналiстаў, праграмы сацыяльнае дапамогi, то любы чыноўнiк можа гэта тлумачыць як умяшальнiцтва ва ўнутраныя справы. Свет глабалiзаваўся. Мы Еўропа цi не? Калi навукоўцы адной еўрапейскай краiны супрацоўнiчаюць з навукоўцамi iншай еўрапейскай краiны – гэта працэс мiжнароднага супрацоўнiцтва.

Як беларускiя ўлады будуць рэагаваць на спробы такiм чынам дапамагчы беларускай грамадзянскай супольнасцi?

Беларуская ўлада не гуляе ў шахматы па правiлах шахматнай гульни. Яна бярэ дошку i б`е ёю па галаве. Гэтаксама яна ставiцца да ўсiх прапановаў, якiя сыходзяць з Еўрапейскага Звязу. Грамадская думка ў Еўропе i Расii ставiцца дастаткова крытычна да таго, што адбываецца ў Беларусi, а гэты крытыцызм не можа быць пацыфiсцкiм. У Беларусi практычна поўнасцю зачышчаная ўся прастора незалежных i палiтычных структураў. У Беларусi нельга правесцi нiводнай канферэнцыi, нiводнага семiнара без абпаведнага дазволу ўладау. Ну i што будзе далей? Еўразвяз прапануе канструктыўныя праграмы, звязаныя з усясв етнымi каштоўнасцямi, з правамi чалавека, з дэмакратычнымi каштоўнасцямi i каштоўнасцямi свабоды, якiя зафiксаваныя ў беларускай канстытуцыi. Трэба сыходзiць з той формулы, якой карысталiся яшчэ праваабаронцы савецких часоў: «Выконвайце Вашую канстытуцыю». Гаворка вядзецца пра тое, што еўрапейскае грамадства хацела б стварыць магчымасць для роўнага развiцця грамадскiх i дэмакратычных iнстытутаў у краiне, якая знаходзiцца ў Еўропе.