1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Лідэрамі апазіцыі заняліся фінансавыя органы

14 июля 2008 г.

Беларускай апазіцыяй заняўся Камітэт фінрасследаванняў. Туды былі запрошаныя кіраўнік Партыі камуністаў Беларускай С.Калякін, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі А.Лябедзька, лідэр “Маладога фронту” З.Дашкевіч.

https://p.dw.com/p/EcF7
здымак Зміцера ДашкевічаФото: AP

Ні Анатоль Лябедзька, ні Зміцер Дашкевіч у Камітэт фінансавых расследаванняў не пайшлі. Вось што DW-WORLD распавёў з гэтай нагоды лідэр “Маладога фронту”:

“Гэты выклік стаіць у шэрагу тых рэпрэсіўных метадаў, з дапамогаю якіх улада цяпер пераследуе актывістаў дэмакратычнага руху. Мяркую, што паступіла нейкая разнарадка з Камітэту дзяржаўнай бяспекі кантраляваць, правяраць, запалохваць увесь час, трымаць у нейкім напружанні. Я, натуральна, не пайшоў, таму што не вяду ніякай супрацьпраўнай дзейнасці, а таксама супрацьпраўнай дзейнасці фінансавай, гэта першае. А па-другое, у мяне вісіць завочны арышт, і гэты выклік мог бы быць падставаю майго зняволення. Відавочна адно, што аўтарытарная рэпрэсіўная машына Лукашэнкі можа развівацца толькі ў адным накірунку – ўсё большага і большага падаўлення праяваў свабодаў і іншадумства”.