1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Міжнародная летняя школа дэмакратыі ў Германіі

https://p.dw.com/p/8GVp

Выкладчыкі і настаўнікі з Польшчы, Чэхіі, Украіны, Беларусі і Расіі запрашаюцца да ўдзелу ў праекце “Міжнародная летняя школа дэмакратыі: вучыцца і жыць у школе”. Школа будзе арганізаваная ў нямецкім горадзе Людвігсфельдзе з 20 жніўня па 3 верасьня 2006 году. Мэта адукацыйнага мерапрыемства - даць магчымасць пазнаёміцца з актуальнымі пытаннямі ў сферы развіцця школы ў Нямеччыне. Кандыдаты на ўдзел у навучанні павінны валодаюць нямецкай мовай на высокім узроўні, а таксама мець досвед у сферы дэмакратычнага навучання ў сваёй навучальнай установе. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 3 траўня 2006 года. Заяўкі неабходна дасылаць на электронны адрас: haufe@degede.de. Дадатковую інфармацыю пра школу можна знайсці на вэб-пляцоўцы http://gurt.org.ua/news/training/6273.html, а таксама можна звярнуцца з пытаннямі па адрасе: berber@degede.de або па тэл. +49 (0) 30/ 83854964.