1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Мілінкевіча запрасілі ў Страсбург

https://p.dw.com/p/7mf6

Падчас зімовае сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу адным з пытанняў, вынесеных на парадак дня будзе разгляд сітуацыі ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Дэбаты на гэтую тэму папярэдне прызначаныя на 26 студзеня. Як паведамляе прэсавая служба ПАРЭ, для ўдзелу ў дэбатах запрошаны адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Мілінкевіч. У сесіі возьме ўдзел таксама і спікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Канаплёў.