1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Мілінкевіч вылучыў Казуліна на атрыманне прэміі ў галіне правоў чалавека

5 декабря 2006 г.

Лідэр аб'яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі ініцыяваў вылучэнне Аляксандра Казуліна на прэстыжную прэмію Марціна Эналса, першага Генеральнага сакратара Amnesty International.

https://p.dw.com/p/9UGA

Прэмія Марціна Эналса з’яўляецца адной з галоўных узнагародаў руху за правы чалавека. Яе лаўрэатамі становяцца людзі, якія з'яўляюцца "сімваламі барацьбы за правы чалавека ў краінах, дзе абарона правоў чалавека і дэмакратыі прадстаўляе сабой небяспечны від дзейнасці".

“Мужнасць і рашучасць Аляксандра Казуліна ў барацьбе за свае правы выклікае захапленне. Яго галадоўка сёння з’яўляецца сімвалам імкнення ўсіх беларусаў жыць у свабоднай дэмакратычнай краіне. Пра яе павінен ведаць увесь свет. Гэта ўзнагарода, перш за ўсё, стане магутным міжнародным патрабаваннем да рэжыма ў Беларусі – пачаць вызваленне палітзняволеных”

- адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. Прэмія Марціна Эналса з'яўляецца ўнікальнай супольнай акцыяй адзінаццаці вядучых неўрадавых праваабарончых арганізацый свету. У склад журы Прэміі ўваходзяць прадстаўнікі "Міжнароднай амністыі" (Amnesty International), "Хьюман Райтс Вотч" (Human Rights Watch), "Хьюман Райтс Фэрст" (Human Rights First), Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў, "Франт лайн" (Front Line), Міжнароднай камісіі юрыстаў, "Дыяконі-Германія" (German Diakonie), Міжнароднай службы правоў чалавека (International Service for Human Rights), "Інтэрнэшнл Алерт" (International Alert ) і арганізацыі "Сістэмы інфармацыі і дакументацыі па правах чалавека" (HURIDOCS).

У 2006 году лаўрэатамі прэміі былі названыя іранскі журналіст Акбар Гянджы і юрыст і адначасова радыёкаментатар з Зімбабвэ Арнольд Цунга . Раней Прэміяй Марціна Эналса былі ўганараваныя: Ахтам Наісс, Сірыя (2005), Лідзія Юсупава, Расія (2004), Алірыё Урыбе Муньос, Калумбія (2003), Жаклін Мудейна, Чад (2002), арганізацыя "Піс Брыгейдз Інтэрнэшнл" (2001), Імакуле Бірахека, Дэмакратычная Рэспубліка Конга (2000), Наташа Кандзіч, Югаславія (1999), Эяд Эль Саррадж, Палестына (1998), Самуэль Руіз Гарсія, Мексіка (1997), Клемент Нванко, Нігерыя (1996), Асма Джангір, Пакістан (1995), Хары Ву, Кітай (1994).