1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Напад на офіс БНФ

Генадзь Канстанцінаў31 марта 2008 г.

На сядзібу БНФ у Мінску здзеснены напад: разбітыя вокны офіса, сцены і дзверы будынка размалёваны сімволікай Нацыянал-бальшавіцкай партыі. На сценах – налепкі з сімволікай і тэлефонам гэтай экстрэмісцкай арганізацыі.

https://p.dw.com/p/DXnR

Памылкова злаўмыснікі разбілі шыбу і мясцовага ЖЭСу, які знаходзіцца па суседстве. Сітуацыю DW-RADIO пракаментаваў намеснік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

“Гэта не першы раз. Ужо і размалёўвалі гэтыя дзверы, і білі вокны, і нават прывязвалі муляж бомбы – мы выклікалі міліцыю, а міліцыя выклікала сапёраў”.

Паводле Віктара Івашкевіча, звычайна такое адбываецца тады, калі павышаецца грамадская актыўнасць. Ён ліча, што за нападкам стаяць тыя, хто падтрымлівае ідэалогію Нацыянал-бальшавіцкай партыі, што ў дзяржаве павінная быць дыктатура, што беларуская дзяржава павінная знікнуць і далучыцца да Расіі.

“Быццам, ужо ўзбудзілі справу па факту хуліганства, але я вельмі сумняюся, што кагосці знойдуць, таму што ўсе папярэднія разы міліцыя нікога не знаходзіла. Яны толькі знаходзяць “Малады Фронт”, а НБП ды іншыя экстрэмісцкія арганізацыі яны чамусці знайсці не могуць”, - дадаў намеснік старшыні партыі.