1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

"Народная Воля” вяртаецца да чытачоў

Галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч паведаміў, што “на беларуска-расійскай мяжы па-ранейшаму застаюцца арыштаваныя пяць нумароў “Народнай Волі”, агульны наклад якіх складае каля 300 тысяч”.

https://p.dw.com/p/8BQF

Сёння падпісчыкі незалежнай газеты “Народная Воля” атрымаюць свежы нумар. Выхад аднаўляецца пасля двухтыднёвага вымушанага перапынку. Учора ў Смаленску быў надрукаваны падвойны нумар. Уначы ён быў дастаўлены ў Мінск. Наклад газеты зменшаны, паколькі рэдакцыя “Народнай волі” засцерагалася на выпадак затрымання на мяжы. Галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч паведаміў, што “на беларуска-расійскай мяжы па-ранейшаму застаюцца арыштаваныя пяць нумароў “Народнай Волі”, агульны наклад якіх складае каля 300 тысяч”.