На Свіслачы з'явіліся плыты з палітычнымі лозунгамі
1 мая 2006 г.Реклама
Паплечнікі старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), былога кандыдата на прэзідэнта Аляксандра Казуліна запусцілі два плыты па рацэ Свіслач ў раёне Траецкага прадмесця ў Мінску з надпісамі “Свабоду Казуліну!” і “Травень. Свабода. Салідарнасць”. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух чалавек — Уладзіміра Севярына і Аляксея Сігаева. Маладзёнаў адвезлі ў дзяжурную частку міліцыі Цэнтральнага раёну беларускай сталіцы.