1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

На 10 сутак арыштавалі актывіста Саюзу палякаў

https://p.dw.com/p/89c3

Сёння на 10 сутак адміністратыўнага арышту пакаралі Анджэя Лісоўскага, актывіста Саюзу палякаў. Ленінскі раённы суд Гародні абвінаваціў Лісоўскага ў дробным хуліганстве, маўляў, ён “моцна лаяўся на адрас ураду і супрацоўнікаў міліцыі”. Машыну спадара Лісоўскага затрымалі ўчора позна ўвечары ў Гародні. Начаваць яму давялося ў міліцэйскім ізалятары. Разам з Лісоўскім у машыне былі дзве актывісткі Саюзу палякаў. Адна з іх, журналістка Інэса Тодрык, паведаміла, што ў пастарунку на яе склалі пратакол аб канфіскацыі асобнікаў часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie” і газэты “Glos znad Niemna na uchodzstwie”, што былі ў машыне. Ёй патлумачылі, што адбудзецца экспертыза выданняў. Затрыманне новых нумароў польскамоўных часопісу і газеты можа сведчыць пра працяг ціску на непрызнаны ўладамі Саюз палякаў, якім кіруе Анжаліка Борыс.