1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Незалежнае назіранне за выбарамі будзе, але абмежаванае

https://p.dw.com/p/7ijf

Адзін з лідэраў сеткі незалежнага назірання за выбарамі Мікалай Астрэйка, які толькі ў ноч на 29 снежня пакінуў следчы ізалятар Галоўнага ўпраўлення ўнутраных справаў Менгарвыканкаму, перакананы, што назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі будзе, хаця і абмежаванае. Назіральнікі збіраюцца закрыць кожны чацвёрты выбарчы ўчастак двума людзьмі – у суме гэта складзе каля трох з паловаю тысяч чалавек. Аднак існуе адна адметнасць ад назірання за парламенцкімі выбарамі і канстытуцыйным рэферэндумам 2004 году – у працэсе будуць задзейнічаныя больш маладыя валанцёры; старэйшыя будуць іх кансультаваць і адначасна займацца іншымі праблемамі.