1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Незалежны рэферэндум БАЖ

1 июля 2008 г.

Беларуская асацыяцыя журналістаў пачала Інтэрнет-рэфэрэндум па некаторых пытаннях законапраекта “Аб СМІ”, прынятага нядаўна Палатай прадстаўнікоў і ўхваленага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

https://p.dw.com/p/EUBg
Фото: AP

Нагадайма, што новы закон утрымлівае шэраг палажэнняў, якія істотна ўcкладняюць працу незалежных журналістаў і недзяржаўных выданняў, а Інтэрнет цяпер прыроўнены да сродку масавай інфармацыі з усімі адпаведнымі наступствамі. Пра ідэю і мэту акцыі “Нямецкай хвалі” распавяла прадстаўнік прэс-службы БАЖ Вольга Бабак:

“Ідэя гэтай акцыі нарадзілася практычна адначасова з тым першым крокам, які мы прадпрынялі пасля прыняцця законапраекту ў другім чытанні Палатай прадстаўнікоў. Першым крокам была акцыя “гадзіна маўчання”, калі мы прасілі размясціць чорныя банеры і на гадзіну спыніць працу інтэрнет-рэсурсаў. Як нам падалося, гэтая акцыя была даволі ўдалаю, прынамсі, яна прадэманстравала салідарнасць і гатовасць бараніць свае правы супольнымі намаганнямі з боку інтэрнет-супольнасці. Практычна адначасова з першым крокам думаеш і пра другі. І другім крокам мы вырашылі зладзіць альтэрнатыўнае галасаванне, каб атрымалі магчымасць голасу, права голасу тыя, хто не галасаваў, як дэпутаты, па гэтым законапраеце.

Сэнс большасці водгукаў, якія мы чулі пасля гэтага і чыталі ў інтэрнеце, быў у тым, што не трэба спыняцца, што кампанія мусіць працягвацца. Насамрэч, гэтая акцыя часткова і накіраваная на тое, каб сабраць меркаванні журналістаў, і нам падаецца, што журналісты ўсведамляюць, што гэта тычыцца кожнага з іх, хто працуе ў інтэрнеце і не толькі ў інтэрнеце. Прынамсі, на гэтым этапе журналісты прадэманстравалі сапраўдную салідарнасць і падчас акцыі “гадзіна маўчання”, і зараз другая акцыя, як мы яе назвалі - “інтэрнет-рэферэндум”, таксама вельмі шырока асвятляецца ў прэсе, і гэта значыць, што людзі сапраўды разумеюць, што ёсць над чым думаць, ёсць пра што трывожыцца”.