1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Няпросты ваяж беларускага прэзідэнта

18 декабря 2008 г.

22 снежня павінен адбыцца візіт у Маскву прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яго сустрэча з расійскім лідэрам Дзмітрыем Мядзведзевым. Пра гэта паведамляюць інфармацыйные агенцтвы.

https://p.dw.com/p/GITp
Фото: AP

22 снежня ў Маскве мае адбыцца сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі, пра што паведаміляюць інфармацыйныя агенцтва са спасылкаю на прэс-службу Крамля.

На думку беларускага палітолага Аляксандра Класкоўскага, якую ён выказаў у інтэрв’ю Deutsche Welle, гэты візіт афіцыйнага беларускага лідэра ў расійскую сталіцу будзе вельмі няпростым, таму што Аляксандр Лукашэнка 1 снежня не паляцеў у Маскву на запланаванае пасяджэнне Найвышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы. "У разуменні Масквы, ён ляпнуў дзвярыма, ці кінуў пальчатку, што вельмі не спадабалася ў Крамлі", - мяркуе Аляксандр Класкоўскі.

Яшчэ не капітуляцыя

Але зараз, па словах палітолага, падціскаюць знешнія чыннікі. "Груба кажучы, грошай у казне ўжо амаль няма, і таму, магчыма, даводзіцца ў нейкіх пытаннях, сцяўшы зубы, ісці на саступкі Маскве", - адзначае аналітык.

Аляксандр Класкоўскі лічыць, што гэта могуць быць пытанні адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны, прызнанне грузінскіх мяцежных правінцыяў, а таксама пытанні, звязаныя з эканомікай, прасоўваннем расійскага рубля. "Але паколькі гэта закранае інтарэсы беларускай уладнай вярхоўкі, то я думаю, што будзе вельмі цяжкі торг, і тое, што Лукашэнка сам патэлефанаваў і папрасіў аб сустрэчы, не азначае, што гэта капітуляцыя", - падкрэсліў беларускі палітолаг.

Аляксандр Класкоўскі не выключае, што і гэтая сустрэча можа скончыцца амаль безвынікова. "Ва ўсякім разе, мы мала што даведаемся, і толькі наступныя падзеі пакажуць, што адбылося за кулісамі", - упэўнены эксперт. (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще