1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы разгледзіць “беларускае пытанне”

https://p.dw.com/p/7m1m

Чакаецца, што 26 студзеня Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы абмяркуе пытанне пра сітуацыю ў Беларусі напярэдадні выбараў прэзідэнта. 9 студзеня ў часе паседжання Бюро ПАРЭ ў Парыжы было прынятае рашэнне пра папярэдняе ўключэнне «беларускага пытання» у парадак дня зімовае сесіі Асамблеі. Канчатковае рашэнне будзе прынятае ў першы дзень працы сесіі 23 студзеня. Калі тэма «Беларусь нарпярэдадні прэзідэнцкіх выбараў» будзе вынесенная на абмеркаванне, дэпутаты заслухаюць даклад, падрыхтаваны палітычным камітэтам і спецдакладчыкам па Беларусі, а таксама справаздачы двух прызначаных камітэтаў. Магчыма, што вынікам абмеркавання стане рэзалюцыя альбо зварот ПАРЭ да беларускіх уладаў.