Парушэнні правоў прафзвязаў стануць прадметам абмеркавання на саміце Вялікай Васьмёркі
5 июля 2006 г.Реклама
Лідэры Беларускага прафзвязу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці РЭП Генадзь Фядыніч і Аляксандр Бухвостаў абмеркавалі на сустрэчы з Генеральным сакратаром Міжнароднай Федэрацыі металістаў Марчэлам Малентакі праблемы незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі. Галава Федэрацыі праінфармаваў кіраўнікоў РЭП пра тое, што пытанне парушэння правоў прафзвязаў у Беларусі стане прадметам абмеркавання на cаміце Вялікай Васьмёркі. Па традыцыі перад сустрэчай кіраўнікоў дзяржаваў лідэры прафцэнтраў Вялікай Васьмёркі абмяркоўваюць шэраг пытанняў, якія яны потым прадстаўляюць на саміце як пазіцыю прафсаюзаў.