1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Пенсіянерам «аддзячылі» пасля галасавання

6 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8EMN

Прыкладна 350 тысячаў пенсіянераў пазбавяцца 50-адсоткавай зніжкі на праезд у прыгарадных цягніках. З 20 красавіка такой ільготай змогуць карыстацца толькі тыя пенсіянеры, якія маюць статус Ветэрана працы. Пра гэта мусіць быць адпаведная пазнака ў іх пенсійным пасведчанні. Варта адзначыць, што норма пра зніжкі толькі для ветэранаў працы прапісана ў законе яшчэ з 2001 года. Але да апошняга часу гэтая ільгота дзейнічала для ўсіх пенсіянераў. У Рэспубліканскім упраўленні Беларускай чыгункі адмаўляюцца каментаваць, чаму толькі праз месяц пасля прэзідэнцкіх выбараў чыгунка вырашыла прытрымлівацца заканадаўства. Нагадаем, што адразу пасля 19 сакавіка Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі абвясціў пра павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКХ. А з 31 сакавіка кошт на цукар-пясок павялічыўся больш, чым на 10%.