1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Польскі фонд «Wolna Białoruś» распачаў праграму па дапамозе беларускім палітвязням і іх сем’ям

9 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8F3B

Польскі фонд «Wolna Białoruś» («Вольная Беларусь») распачаў праграму па дапамозе беларускім палітвязням і іх сем’ям. Праграма мае на мэце дэманстрацыю салідарнасці і аказанне маральнай і матэрыяльнай падтрымкі асобам, якія з-за сваіх дэмакратычных поглядаў былі рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі.Фонд прапануе ахвярам палітычных рэпрэсіяў і іх сем’ям побыт у Польшчы на працягу ад двух да чатырох тыдняў. Падчас яго магчымая навуковая стажыроўка ў дзяржаўных і прыватных інстытутах, у няўрадавых арганізацыях Польшчы. Механізм прыёму заяваў прадугледжвае, што кандыдата на атрыманне дапамогі можа прапанаваць альбо сам пацярпелы ад рэпрэсіяў, альбо яго сваякі. Такое ж права маюць беларускія праваабарончыя арганізацыі, якія бяруць удзел у праграме. Заяўкі палітвязні і іх блізкія могуць дасылаць на адрас: fundusz@eedc.org.pl