1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Прадпрымальнікі рынка “Аквабел” будуць патрабаваць ад Мінаблвыканкама тлумачэнняў

3 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8iQ9

Прадпрымальнікі, якія працуюць у цэнтры "Аквабел", плануюць 4 ліпеня прыйсці ва ўпраўленне прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама, каб патрабаваць тлумачэнняў наконт далейшай працы. Такое рашэнне было прынята 1 ліпеня на стыхійным сходзе прадпрымальнікаў, які адбыўся на ўваходзе рынка “Аквабел”. Нагадайма, што з 1 ліпеня шэраг павільёнаў, дзе прадпрымальнікі арандавалі гадлёвыя месцы, былі зачыненыя. На ліквідаваных працоўных месцах кіраўнікі рынку плануюць абсталяваць складскія памяшканні. 29 чэрвеня пытанне пра далейшую працу каля 400 прадпрымальнікаў на “Аквабеле ” павінна было разглядацца на пасяджэнні Мінскай абласной Рады дэпутатаў. Аднак саміх прадпрымальнікаў туды не запрасілі. Калі 4 ліпеня прадпрымальнікі не атрымаюць адказу пра сваё далейшае існаванне, яны пададуць заяву ў Мінагарвыканкам на правядзенне мітынгу на знак пратэсту супраць парушэння сваіх правоў.