1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Расія супраць старонняга ўмяшальніцтва ў адносіны з Беларуссю

https://p.dw.com/p/7okY

Расія будзе катэгарычна выступаць супраць умяшальніцтва знешніх сілаў у развіццё сваіх адносінаў з Беларуссю і будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Пра гэта заявіў сёння на прэсс-канферэнцыі старшыня Камітэту Дзярждумы па міжнародных адносінах Канстанцін Касачоў. Ён адзначыў, што сітуацыя ў Беларусі стане адной з тэмаў, якія будуць абмяркоўвацца на чарговай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, якая мае адбыцца на наступным тыдні ў Страсбурге. Паводле спадара Касачова, беларускае пытанне стаіць у раздзеле тэрміновых дэбатаў у сувязі з маючымі адбыцца у сакавіку презідэнцкімі выбарамі.