1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Рух “За свободу” плануе 27 ліпеня адзначыць Дзень незалежнасці Беларусі

12 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8mkr

Рух “За свободу плануе 27 ліпеня зладзіць масавую святочную імпрэзу ў гонар Дня незалежнасці. Нагадайма, што да рэферэндума 1996 года Дзень незалежнасці Беларусі адзначаўся менавіта 27 ліпеня, а пасля рэферендума быў перанесены на 3 ліпеня. У святкаванні плануюць узяць удзел вядомыя музычныя і дзеячы культуры. Адпаведная заява была пададзеная ў Мінскі гарвыканкам ад імя вядомага пісьменніка Уладзіміра Арлова і грамадскіх дзеячаў Валянціны Свяцкай і Аляксандры Жучковай. Паводле заканадаўства, адмова ці дазвол на правядзенне мерапрыемства мусіць быць дадзена не менш чым за 5 дзён да запланаванай акцыі.