«Рэпарцёры без межаў» асуджаюць дзеянні ўладаў Беларусі па абмежаванні свабоды слова
28 декабря 2005 г.Міжнародная арганізацыя ў абарону прэсы «Рэпарцёры без межаў» у сваёй заяве асудзіла дзеянні беларускіх уладаў па абмежаванні свабоды дзейнасці незалежных СМІ, у прыватнасці, іх доступу да неабходных рэсурсаў. Так, праваабарончая арганізацыя выказвае «глыбокае расчараванне» тым фактам, што недзяржаўная газета «Салідарнасці» змушаная прыпыніць свой выхад з 1 студзеня 2006 году, паколькі дзяржаўныя прадпрыемствы, якія маюць манаполію ў галіне распаўсюду перыядычных выданняў, разарвалі з ёй дамовы. «Рэпрэсіўныя адміністратыўныя захады» дачынна незалежных СМІ сведчаць пра тое, што ўлады «пастаянна сочаць за тым, кааб заглушыць любую крытыку», гаворыцца ў заяве «Рэпарцёраў без межаў». Там жа адзначаецца, што мэтаю беларускіх уладаў ёсць «Беларусь без апазіцыі». «Ёсць усе падставы меркаваць, што ціск на іх будзе ўзмацняцца з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў», - указваецца ў заяве экспертаў арганізацыі.