1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Смаленская друкарня адмовіла “Народнай волі” у далейшым друкаванні

14 марта 2006 г.
https://p.dw.com/p/877w

аднак дазволіла выдаць учорашні нумар газеты сёння раніцай. Але намаганні галоўнага рэдактара газеты Іосіфа Сярэдзіча апынуліся дарэмнымі. У Мінск “Народная воля” наўрад ці патрапіць. Сярэдзіч з грузам быў затрыманы супрацоўнікамі беларускага ДАІ пры ўездзе ў краіну. Каля гадзіны даішнікі правяралі дакументацыю на груз і вывучалі паперы Сярэдзіча. Пасля нейкага званку, галоўны рэдактар быў зноў на свабодзе, але груз застаўся арыштаваным, нагледзячы на тое, што патлумачыць парушенні ў дакументах на груз супрацоўнікі ДАІ так і не змаглі.