1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Суд адмовіўся змяніць меру стрымання Антону Філімонаву

https://p.dw.com/p/7lsj

10 студзеня суд Першамайскага раёна горада Мінску адхіліў скаргу Уладзіміра Мялешкі аб змяненні меры стрымання яго ўнуку Антону Філімонаву, сыну забітай ў кастрычніку 2004 году журналісткі Веранікі Чаркасавай. На гэты час Антон Філімонаў знаходзіцца пад арыштам у следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Яго затрымалі 27 снежня супрацоўнікі Першамайскага раёну па падазрэнні ў вырабе беларускіх грашовых купюраў. У яго і яшчэ чатырох яго знаёмых знайшлі некалькі купюраў па 5 і па 10 тысяч беларускіх рублёў, і ў дачыненні да іх была узбуджаная крымінальная справа. Усе пяцёра правялі трое сутак у следчым ізалятары часовага ўтрымання, аднак 30 снежня ўсіх, акрамя Антона, адпусцілі. Мера стрымання ў выглядзе арышту была прымененая толькі да сына забітай журналісткі, ад якога спрабуюць дабіцца прызнання ў забойстве маці.