1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Супраць аднаго з кіраўнікоў БРСМ узбуджана крымінальная справа

Генадзь Канстанцінаў

Паводле паведамленняў з крыніцаў у Дэпартаменце фінансавых расследаванняў, кіраўнік эканамічнага аддзелу Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі звінавачваецца ў фінансавых махінацыях на суму ў 20 мільёнаў даляраў

https://p.dw.com/p/7wxS
Фото: Bilderbox

Сёння журналісты так і не дачакаліся на заяўленай раней прэсавай канферэнцыі старшыню Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі Міхаіла Орду. Замест яго з журналістамі сустрэліся маладыя чыноўнікі рангам ніжэй. Прадстаўнікі ЦК БРСМ не пацвердзілі, але і не абверглі інфармацыю пра ўзбуджэнне крымінальнае справы супраць аднаго з высокастаўленых дзеячоў арганізацыі за крадзяжы ў асабліва буйных памерах.

Яшчэ напярэдадні ў журналісцкіх колах распаўсюдзілася інфармацыя пра чарговы фінансавы скандал у блізкай да ўлады арганізацыі – Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі. Паводле паведамленняў з крыніцаў у Дэпартаменце фінансавых расследаванняў, Генадзь Пашук, кіраўнік эканамічнага аддзелу БРСМ, звінавачваецца ў фінансавых махінацыях на суму ў 20 мільёнаў даляраў. Сакратар ЦК БРСМ Юлія Мамчур на пытанне з гэтай нагоды карэспандэнту “Нямецкай хвалі” адказала, што гэта тэма асобнае размовы, не падцвердзіла, але і не абвергла названы факт. І ўвогуле, аказалася, што прэсавую канферэнцыю зладзіў не сам БРСМ, але яго падраздзяленне – Рэспубліканская студэнцкая рада пры БРСМ, што выклікала здзіўленне у тым ліку і афіцыйных СМІ, што планавалі сустрэцца непасрэдна з Міхаілам Ордам. Кіраўніком РСС з’яўляецца дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Карпенка, чалавек далёка не студэнцкага веку, які, па сумяшчальніцтве, ачольвае перадвыбарчы мінскі гарадскі штаб дзейнага прэзідэнта. Нав прэсавай канфкерэнцыі была агучаная інфармацыя, што сёння БРСМ налічвае больш за 300 тысячаў чалавек, што галоўнымі накірункамі дзейнасці ёсць арганізацыя студэнцкіх атрадаў, абарона правоў студэнтаў, адаптацыя першакурснікаў, судзеянне вторчай і інтэлектуальнай рэалізацыі студэнта. Закранем толькі адзін аспект – правы студэнтаў.

З гэтай праблемай сутыкаюцца ўжо нават сябры БРСМ. Бенедыкт Гляўзэ ёсць сакратаром першаснай арганізацыі БРСМ факультэта прадпрымальніцтва і кіравання Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта. За спробу абараніць намесніка дэкана, у падтрымку якой студэнты, уключна і Бенедыкта, збіралі подпісы, супраць апошняга пачалася кампанія траўлі. Не толькі аднакурснікі Кляузе, але і іншыя калегі па факультэце збіралі подпісы – цяпер ужо на яго падтрымку: Бенедыкт з’яўляецца старастам групы і сакратаром БРСМ факультэта. Цяпер Кляўзэ і яшчэ 20 студэнтаў, што аказалі яму падтрымку, могуць апынуцца па-за межамі альма-матэр. На пытанне, ці зможа аказаць Рэспубліканская студэнцкая рада пры БРСМ юрыдычную падтрымку студэнтам у выпадку іх выключэння з ВНУ, канкрэтнага адказу не прагучала.