1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Сяргей Скрабец заявіў пра пагаршэнне стану яго здароўя

https://p.dw.com/p/7ngP

У Вярхоўны суд Беларусі, дзе разглядаецца справа экс-дэпутата парламента Сяргея Скрабца, быў выкліканы ўрач. Скрабец удзельнічае ў прэзідэнцкай кампаніі, ініцыятыўная група збірае подпісы грамадзянаў у яго падтрымку для вылучэння кандыдатам. У аўторак Сяргей Скрабец падаў суддзі хадайніцтва аб правядзенні яго незалежнага мэдычнага асведчання. Экс-парламентар патлумачыў, што стан здароўя не дазваляе яму браць удзел у працэсе. Паводле абвінавачваемага, ён рэгулярна страчвае прытомнасць, апошнім разам гэта адбылося ў аўторак раніцою. Суд вырашыў абвесціць перапынак і выклікаць да Скрабца ўрача.