1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Улады Віцебску прыпынілі дзейнасць Дому Польскага

https://p.dw.com/p/7m1f

Улады Віцебску ініцыявалі змену кіраўніцтва мясцовай філіі “Саюзу палякаў на Беларусі” і прыпынілі дзейнасць Дому польскага. На сходзе, які прайшоў па распараджэнні аблвыканкаму, абласная структура Саюзу палякаў была прызнаная недзеяздольнай, таму было абвешчана пра стварэнне новай, гарадской філіі арганізацыі, якую па прапанове ўладаў ачоліў спадар Даманеўскі.
На ўстаноўчы сход, на якім адбываліся выбары, не запрасілі ні кіраўніцу скасаванай абласной структуры Аліцыю Галуставу, ні іншых мясцовых актывістаў. Нявырашаным застаецца далейшы лёс Дому польскага, якім таксама кіравала спадарыня Галустава: пакуль што няма загаду пра яе звальненне, але аблвыканкам забараніў праводзіць там любыя імпрэзы.