1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Урад Латвіі разгледзіць пытанне прадастаўлення беларусам бясплатных візаў

31 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8Y0S

Пытанне аб прадастаўленні бясплатных візаў грамадзянам Беларусі разгледзіць 6 чэрвеня Кабінет міністраў Латвіі. Чакаецца, што ў выпадку адмены платы за візы для беларусаў гэтае рашэнне будзе дзейнічаць да далучэння Латвіі да Шэнгенскага пагаднення. Як паведамляе прэсавая служба Еўрапейскай камісіі, гэты ворган Еўразвязу стала спрыяе таму, каб краіны – удзельніцы Еўразвязу адмовіліся ад узымання платы за візу ў асобных выпадках і з асобных групаў грамадзянаў у рамках Шэнгенскага пагаднення і еўрапейскага заканадаўства. У прэсавай службе падкрэслілі, што для краінаў, якія не ўваходзяць у шэнгенскую зону, існуе больш магчымасцяў для прадастаўлення бясплатных візаў. Нагадайма, што ад 2007 году кошт аднаразовых шэнгенскіх візаў павялічваецца да 60 еўра. Цяпер ён складае 35 еўра.