1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Берасці да галадоўкі ўладальнікаў маршрутак далучыліся новыя ўдзельнікі

12 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8mkj
У Берасці галадоўку ўладальнікаў маршрутных таксовак падтрымалі яшчэ 3 чалавекі. Такім чынам прадпрымальнікі пратэстуюць супраць рэспубліканскага збору за ўвоз у краіну транспартных сродкаў з камерцыйнымі мэтамі. Агулам, на сённяшні дзень бестэрміновую галадоўку, якая распачалася 5 ліпеня, трымаюць 11 чалавек. Паводле ўдзельнікаў акцыі, стан здароўя галадоўнікаў пагаршаецца за кошт гарачага надвор’я. Але пры гэтым уладальнікі таксовак адступаць не збіраюцца, бо ніхто не ў стане сплаціць штрафныя санкцыі ў памеры ад 20 да 80 мільёнаў рублёў. Галадоўнікі з Берасця падкрэсліваюць, што яны выступаюць не супраць самога Указу прэзідэнта 2004 года аб рэспубліканскім зборы, а супраць няслушнага тлумачэння дакумента з боку мясцовых уладаў.