1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Віцебску прайшоў флэш-моб на падтрымку “Нашай нівы”

15 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8TaI

У Віцебску моладзь правяла флэш-моб на падтрымку газеты "Наша ніва". Сямёра ўдзельнікаў акцыі сядзелі на прыступках Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа і чыталі адзіную ў краіне цалкам беларускамоўную незалежную газету "Наша ніва", якая знаходзіцца пад пагрозай закрыцця. Хлопцы і дзяўчаты сядзелі, падсцяліўшы пад сябе нумары газеты Адміністрацыі прэзідэнта "Советская Белоруссия" ("Беларусь сегодня"), якія пры канцы акцыі публічна парвалі на шматкі і выкінулі ў сметніцу каля шматлюднага прыпынку гарадскога транспарту.