1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Віцебску ўзбуджаная крымінальная справа супраць прадстаўнікоў апазіцыі

11 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8kje

У Віцебску ўзбуджаная крымінальная справа паводле падзеяў, звязаных са з'яўленнем новай ініцыятывы пад назвай "БУНТ". Крымінальная справа ўзбуджаная ў дачыненні студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту 21-гадовай Таццяны Елавой з Мінску і 27-гадовага Дзяніса Дзянісава з Віцебску. Паводле афіцыйнага міліцэйскага паведамлення, «дадзеныя грамадзяне падрыхтавалі, спланавалі і арганізавалі правядзенне на тэрыторыі Кастрычніцкага раёну Віцебску групавой несанкцыянаванай акцыі, накіраванай на грубае парушэньне грамадскага парадку і зрыў культурна-масавых мерапрыемстваў». Шэраг грамадскіх акцыяў прайшлі ў абласным цэнтры ў чэрвені. У парку «Мазурына» адбылося мерапрыемства, прысвечанае памяці Васіля Быкава. У ім узялі ўдзел каля 500 чалавек, у тым ліку экс-кандыдат на прэзідэнта Аляксандар Мілінкевіч. У той самы дзень актывістка Крысціна Шацікава ўсталявала на асвятляльнай мачце ў цэнтры гораду бел-чырвона-белы сцяг, за гэта яна пазней была пакараная штрафам. Разам з Шацікавай былі затрыманыя і некалькі маладзёнаў, якія распаўсюджвалі ўлёткі. Потым каля тэатру імя Якуба Коласа з'явілася расцяжка з надпісам «Бунт», а таксама графіці, паведаміла belngo.info.