1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Гродна ліквідавана Таварыства вышэйшай беларускай школы

https://p.dw.com/p/7h1R

Гарадзенскі абласны суд па заяве ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму вырашыў ліквідаваць у прымусовым парадку Гарадзенскае гарадское грамадскае аб’яднанне “Таварыства вышэйшай беларускай школы”. У заяве ўпраўлення юстыцыі гаворыцца, што “Таварыства вышэйшай беларускай школы” не прайшло перарэгістрацыі ў сувязі з указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад першага траўня 2005 года № 247 “Аб дадатковых мерах па ўпарадкаванню выкарыстання словаў “нацыянальны і беларускі”. Паводле гэтага закона, дзейнасць арганізацыяў і сродкаў масавай інфармацыі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, з’яўляецца незаконнай і забараняецца. На судзебным паседжанні старшыня ўпраўлення юстыцыі Хілюта поўнасцю падтрымаў заяўленыя патрабаванні і прасіў аб прымусовым спыненні дзейнасці названай грамадскай арганізацыі. Заслухаўшы доказы прадстаўніка ўпраўлення юстыцыі, меркаванне пракурора, які ўдзельнічаў у справе, даследаваўшы пісьмовыя дакументы справы, суд палічыў неабходным вынесці рашэнне аб ліквідацыі “Таварыства вышэйшай беларускай школы”.