1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Крупках i Слонiме адбыўся ўрачысты пуск дзьвюх газавых кампрэсарных станцыяў

Цiхан Клiшэвiч

Яны пабудаваныя на грошы «Газпраму» i павiнныя павялiчыць пракачку расiйскага экспартнага газу па магiстральным газаправодзе «Ямал – Заходняя Еўропа». Цi будуць беларусы плацiць за газ меньш за расейцаў?

https://p.dw.com/p/7WQM
Фото: dpa Zentralbild

На максiмальную магутнасць, якая згодна праекта складае 33 мiльярды кубаметраў за год, гэты стратэгiчны газаправод будзе выведзены ў першым квартале 2006 году, калi на iм будуць здадзеныя два апошнiя аб`екты – кампрэсарныя станцыi ў Мiнску i Воршы.

Кампрэсарныя станцыi ў Крупках i Слонiме ўведзеныя ў эксплуатацыю амаль на год пазней. Гэта адбылося з-за затрымкi беларускiм бокам узгадненя адводу земляў пад будаўнiцтва. Але не гэты факт стаўся галоўнай прычынай таго, што вышэйшые кiраўнiцтва «Газпраму» абышло ўвагаю сённяшняе мерапрыемства. I замест старшыни праўлення «Газпраму» Аляксея Мiлера, прыезду якога чакалi, на адкрыццё станцыяў прыбылi толькi начальнiкi двух дэпартамантаў кампанii.

Адной з прычынаў таго, што пуск станцыяў прайшоў без галоўных кiраўнiкоў «Газпраму», у Мiнiстэрстве эканомiкi называюць неўрэгуляванасць пытання з кантрактам на пастаўку газу ў 2006 годзе. З iнiцыятывы Аляксандра Лукашэнкi перамовы пачалiся ўлетку бягучага году. Ад Мiнiстэрства энэргетыкi i «Белтрансгазу» патрабавалi, каб кантракт быў гатовы ўжо ў лiпенi. Але дакумент дагэтуль не падпiсаны. Незалежны эксперт Валеры Дашкевiч упэўнены:

«Беларускiя пастановы расiйскi «Газпрам» нiколi не хвалявалi. Кантракт на пастаўку газу цягам апошнiх дзесяцi гадоў падпiсвалiся ў снежнi. I раней ён не будзе падпiсаны».

На афiцыйным узроўнi праблемай расiйска-беларускага газавага кантракту на наступны год называюцца выключна памеры. Беларусь жадае атрымаць у 2006 годзе больш за 21 мiльярд куб . м. газу, «Газпрам» прапануе на 1 млрд. меньш.

Як адзначае Дашкевiч, ёсць i iншая, куды больш сур`ёзная праблема, на якой беларускiя ўлады не акцэнтуюць увагi – гэта кошт. Як вядома, з 2006 году беларусы атрымлiваюць газ па тым жа кошце, што i расейцы. У красавiку сёслета ў Сочы Пуцiн паабяцау Лукашэнку не падвышаць у 2006 годзе кошт на газ. Паабяцаў, праўда, на словах, не ўлiчваючы, што ў 2006 годзе «Газпрам» падвышае кошты ўнутры Расii. Адпаведнае рашэнне было прынятае Федэральнай службай па тарыфах Расii два тыднi таму. Згодна яго, з новага году расейцы будуць плацiць за газ у сярэднiм на 11 % больш, чымся сёлета. У звязку з гэтым эксперт лiчыць, што заявы Лукашэнкi аб захаваннi ранейшых коштаў на газ для Беларусi не маюць нiякiх эканамiчных падставаў i проста папулiсцкiя. Як лiчыць незалежны эксперт Валеры Дашкевiч:

«Смешна меркаваць, што беларусы будуць плацiць за газ меньш за расейцаў, скажам, у Смаленскай вобласцi. У Расii цяпер кошты крыху нiжэй, чымся ў нас. Таму цяперашнi кошт для Беларусi могуць пакiнуць – Пуцiн жа абяцаў. Але пры гэтым цягам 2006 году ён усё роўна будзе падвышацца прапарцыйна расiйскаму»