1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Кіеве адчыняецца філія беларускага Камітэту маці рэпрэсаваных

7 июня 2006 г.
https://p.dw.com/p/8aG2

Усеўкраінская моладзевая грамадская арганізацыя “Студэнцкае братэрства” і Камітэт маці рэпрэсаваных Беларусі заключылі дамову па судзеянні дзейнасці Камітэту ва Украіне. Па выніках адбытых у Кіеве перамоваў прадстаўніка Камітэту, праваабаронцы Таццяны Зялко з лідэрам “Студэнцкага братэрства” Алегам Яцэнкам была дасягнутая дамоўленасць пра адкрыццё філіі КМР ва ўкраінскай сталіцы. Філія адчыняецца з мэтаю судзеяння працягу навучання студэнтаў, якіх рэпрэсавалі пасля веснавых падзеяў, больш цеснай супрацы паміж украінскімі і беларускімі студэнтамі, арганізацыі адпачынку і сумесных мерапрыемстваў паміж студэнтамі дзвюх краінаў. Камітэт таксама будзе займацца інфармацыйнай дзейнасцю па Беларусі на тэрыторыі Украіны і даводзіць звесткі пра рэальную палітычную і грамадскую сітуацыю.