1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Мінску адмененыя начныя навагоднія мерапрыемствы ў цэнтры гораду

https://p.dw.com/p/7ija

Святочныя мерапрыемствы ў навагоднюю ноч на Кастрычніцкай плошчы беларускае сталіцы адмененыя. З гэткай ініцыятывай выступіла Галоўнае ўпраўленне ўнутраных справаў Мінгарвыканкаму. Кіраўніцтва гораду знайшло аргументацыі праваахоўных органаў пераканаўчымі і падтрымала прапанову. Асноўная прычына, па якой адмененая забаўляльная праграма ў ноч на 1 студзеня, - кепскае надвор’е. Сіноптыкі абяцаюць нулявую тэмпературу, дождж і галалёдзіцу, што можа пацягнуць за сабою масавае траўмаванне людзей. Жыхары і госці беларускае сталіцы, хутчэй за ўсё, таксама не ўбачаць і традыцыйнага феерверку. Прэсавая служба Мінгарвыканкаму паведамляе, што адмена мерапрыемстваў не пацягне за сабою змяненне рэжыму працы ў навагоднюю ноч спэцыяльных службаў – усе яны будуць працаваць ва ўзмоцненым варыянце.