1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Мінску затрыманыя ўдзельнікі акцыі “Год без Скарыны”

8 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8Nn9

У Мінску ля новага будынку Нацыянальнай бібліятэкі былі затрыманыя ўдзельнікі акцыі «Год без Скарыны», ладжанай моладзевай ініцыятывай «Вока». Удзельнікі флэшмобу павінныя былі прыйсці да помніка Францыску Скарыну і пачаць дэманстратыўна выпраўляць падручнікі па гісторыі. Правесці акцыю паводле плану не атрымалася. Затрыманых – 12 чалавек – пасадзілі ў аўтобус. Але маладзёны не разгубідіся, дасталі кнігі і правялі акцыю наўпрост у аўтобусе. Пасля праверкі дакументаў маладзёнаў даставілі ў РУУС Савецкага раёну сталіцы. Пасля разбіральніцтва іх адпусцілі. Нагадайма, што роўна год таму ўказам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі былі перайменаваныя галоўныя праспекты МІнску – Скарыны і Машэрава. Менавіта да гэтай даты і была прымеркаваная акцыя.