1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Чарговы “хапун” у беларускай сталіцы

Генадзь Канстанцінаў

Более 20 человек были задержаны в Минске в воскресенье вечером во время попытки провести акцию против отмены льгот учащейся молодёжи.

https://p.dw.com/p/AfuS

Власти запретили представителям различных демократических молодёжных организаций провести митинг на площади Бангалор, когда же более сотни молодых людей направились в сторону парка имени Янки Купалы, против них были брошены силы ОМОНа, которые хватали юношей и девушек и бросали их в автозаки, после чего отвозили в различные райотделы милиции столицы.

Мэтаю меркаванае акцыі было выказаць пратэст супраць намеру кіраўніцтва краіны пазбавіць шырока кола насельніцтва ўсялякіх ільготаў. У тым ліку й моладзь, якая больш не будзе мець магчымасці на 50-адсоткавую аплату праезду ў транспарце.

Арганізатарамі выступілі розныя дэмакратычныя моладзевыя структуры – Задзіночанне беларускіх студэнтаў, Малады фронт, Моладзь БНФ, Грамадзянскі форум, Вольная моладзь. Улады адмовілі заяўнікам у правядзенні мітынгу на плошчы Бангалор пад маркаю таго, што акурат у час яго правядзення ў парку Дружбы народаў, дзе месціцца подыюм, мелася адбыцца добраўладкаванне. На гэта арганізатары прапанавалі чыноўнікам Мінгарвыканкаму даць ім дазвол далучыцца да прыборкі тэрыторыі, нават прадаставіць адпаведны рыштунак, а потым яны меркавалі проста паспяваць песні пад гітару, правесці перформанс. Аднак, і на гэта гарадское начальства не пагадзілася. Ад чацвертай гадзіны дня міліцыянты абшуквалі ўсіх, хто спрабаваў, нават не маючы дачынення да падзеяў, проста прайсці праз Парк дружбы народаў. У многіх патрабавалі прад’явіць дакументы. Ужо да пачатку збору моладзі ў месцы меркаванай акцыі адбыліся першыя прэвентыўныя затрыманні. Сярод схопленых былі адзін з лідэраў Моладзі БНФ Франак Вячорка, кіраўнік гэтай арганізацыі Алесь Каліта ды некаторыя іншыя. Чаму ж свядомыя маладзёны ўсё ж вырашылі ісці на Бангалор? Гаворыць актывіст Моладзі БНФ Ілля Богдан:

"Мы вырашылі аргкамітэтам, што мы ўсё ж прыйдзем туды, збярэм народ,такім чынам распачнем кампанію па абароне ільготаў, і проста збярэмся разам, будзем спяваць песні, дапаможам прыбраць Парк дружбы народаў – на падставе яго прыборкі нам забаранілі мітынг – але, нажаль, супрацоўнікі міліцыі нават не пусцілі нас у парк".

Многія ўдзельнікі акцыі трымалі на галовах маскі з доўгімі вушамі. Што гэта азначала, паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі Мікіта Красноў:

"Мы абралі для сябе сымбаль зайцаў. Мы разумеем, што калі ў нас не будзе ільготаў, мы зможам ездзіць толькі зайцамі. Улада сёння забіаре палову нашай стыпендыі, і мы не зможам аплочваць нашы квіткі на праезд".

Пасля таго, як маладзёнаў не пусцілі ў парк, яны вырашылі пайсці ў іншы парк – імя Янкі Купалы. Але прайсці ім было наканавана толькі некалькі соцень метраў – на найбліжэйшым скрыжаванні да іх рванулі аўтазакі, адкуль выскачылі дзесяткі амапаўцаў, і пачаўся хапун. Схапілі каля 15 чалавек. Праз некалькі хвілінаў – яшчэ хапун, калі падавалася, што моладзь разыходзіцца. Яшчэ затрыманыя. Усіх схопленых – больш за 20 чаалвек - адвезлі ў Савецкі і Цэнтральны РАУСы Мінску. Кіраўнік мінскай арганізацыі “Маладога фронту” Зміцер Хведарук назваў дзеянні міліцыі бязмежжам:

"Гэта чарговыя міліцэйскія бясчынствы і паказчык таго, што ўлада імкнецца ўсімі крокамі і далей “стабілізаваць”, так бы мовіць, палітычную актыўнасць у нашай краіне, не пускаючы людзей ужо нават на плошчу Бангалор".

Акцыя ў нядзелю мелася стаць толькі пачаткам кампаніі дэмакратычнае моладзі па адстойванні ільготаў. 23 жніўня маладзёны збіраюцца ад апоўдня ездзіць па цэнтры гораду на роварах і скейтбордах, а на 9-на верасня, у дзень, калі закон аб адмене ільготаў можа ўступіць у сілу, у цэнтры Мінску моладзевыя актывісты збіраюцца правесці ўжо сур’ёзную масавую акцыю.