1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

"Эўропа – гэта мой дом"

Вольга Мельнік

Паводле вынікаў рэпрэзентатыўнага даследвання фірмы “Shell”, 62 адсоткі маладых немцаў лічаць, што Эўропа – гэта модна. Многія нават называюць сябе ў першую чаргу эўрапейцамі, а ўжо потым – немцамі.

https://p.dw.com/p/8ti0
Фото: Bilderbox

"Я адчуваю сябе эўрапейцам, я ужо шмат падарожнічаў па Эўропе, вёў, так бы мовіць, вандроўны алад жыцця: жыў некаторы час у Сэрбіі, Швэцыі, Грэцыі, Аўстрыі, цяпер у Нямеччыне. Я не магу з упэўненасцю сказаць, дзе я буду праз тры-чатыры гады. Эўропа – гэта мой дом”.

Распавядае 23-гадовы Мілан. Моладзь ставіцца да ідэі адзінай Эўропы больш расслаблена, мабыць, таму, што меньш задумваецца над эканамічным складнікам. Калі ж пытанні ўзнікаюць, можна звярнуцца ў адмысловы інфармацыйны цэнтр. Амаль у 150 гарадах Эўропы існуюць інфапункты, у якіх можна атрымаць шмат карысных фактаў пра Эўропу і назапасіць інфармацыйны матэрыял.

Йоханес і Элізабэт – абітырыенты, якія па ўласным жаданні зазірнулі ў інфармацыйны пункт. Яны толькі рукамі разводзяць: столькі папераў! Брашуры, кніжкі, флайеры – мноства друкаваных матэрыялаў пра Эўропу, асобныя краіны і гарады, пра пошук працы і адпачынак, законы і ўстоі. Йоханэс праглядае гэтую кіпу інфармацыі і адкладае нешта ў бок:

«Воcь я знайшоў брашуру пра тое, якія магчымасці існуюць для таго, каб паехаць вучыцца ў іншую эўрапейскую краіну. Калі ў мяне не атрымаецца пасля школы знайсці адпаведнае месца ў ВНУ Нямеччыны, то я, мабыць, паспрабую шчасця ў іншай краіне Эўропы. Вось яшчэ адна брашура, у ёй тлумачыцца, колькі гэта можа каштаваць. І, урэшце, я прыхапіў даведнік па Эўропе. Бо спачатку ж яшчэ трэба дабрацца да месца».

«Жыць і працаваць у Эўропе». Гэтая брашура спатрэбіцца і Элізабэт. На мінулым тыдні яна атрымала атэстат сталасці і цяпер збіраецца паехаць ва Францыю на адзін год, каб працаваць у моладзевым праекце. Зразумела, што ёй патрэбны дах над галавой. Практыка, праца, моўныя курсы ў адной з эўрапейскіх краінаў – гэта не толькі цікавы і карысны досвед, але і дадатковы плюс у вашым рэзюме. Чым больш такіх плюсаў, тым лепш для кар'еры. Зразумела, што многім хацелася б паехаць на пэўны час у ЗША альбо Аўстралію, але суседнія эўрапейскія краіны ўсё ж на першым месцы, гэта найбольш рэальна, тут для усіх эўрапейцаў аднолькавыя магчымасці. Нядзіўна, што ў сацыялагічных даследваннях на тэму эўрапейскай інтэграцыі моладзь на першае месца ставіць свабоду перасоўвання. Распавядае Рыта, 26 гадоў:

"Свабода перамяшчэння, паўсюль, без усялякіх фармальнасцяў і межаў, без неабходнасці мяняць грошы. Але, калі ты прыязджаеш у Галандыю, Гішпанію альбо Фінляндыю, паўсюль знаходзіш сваеасаблівую культуру, іншую мову. Гэта вельмі цікава. Для мяне Эўропа – без палітыкі, без межаў нацыянальных дзяржаў».

Многія маладыя людзі ўпэўненыя, што працэс інтеграцыі эўрапейскіх краінаў яшчэ далёкі да завяршэння, але ідэя Эўропы ў якасці нейкай «звышдзяржавы» па прыкладзе ЗША іх не натхняе.