1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Юшчанка прапануе Расіі замарозіць кошты на газ да 10 студзеня

https://p.dw.com/p/7ijd

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка прапанаваў замарозіць кошты на расійскі газ да 10 студзеня, калі мусяць аднавіцца перамовы па газавай праблеме. У сваю чаргу, “Газпрам” заявіў, што лічыць непрымальным гэтую прапанову ўкраінскага лідэра. Паводле прэсавага сакратара канцэрну, праз 10 дзён Украіна пажадае зноўку замарозіць кошты. Цяпер “Газпрам” прапануе Украіне закупаць газ у 2006 годзе па 230 даляраў за кубічны метр. Украінскі бок лічыць гэтыя ўмовы непрымальнымі і прапануе закупаць газ па 80 даляраў да тысячу кубаметраў. У выпадку адмовы “Газпраму” ад умоваў украінскага боку апошні абяцае звярнуцца ў Міжнародны арбітражны суд у Стакгольме. Раней Расія пастаўляла газ Украіне па 50 даляраў за тысячу кубаметраў. Нагадайма, што старшыня праўлення “Газпраму” Аляксей Мілер прыгразіў спыніць пастаўкі газу ва Украіну а 10-й гадзіне 1 студзеня, калі не будзе падпісаны кантракт аб пастаўках на газпрамаўскіх умовах.