1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Януш Анышкевiч: „Беларусы чакаюць ад нас дзеянняў“

Iнтэрв`ю з намеснікам старшыні Еўрапарламента аб пазiцыi Еўразвязу ў дачыненнi да Беларусi

https://p.dw.com/p/7QFx

З моманту абрання ў Еўрапарламент Вы вельмi актыўныя ва ўсiм, што датычыцца Беларусi. На Ваш погляд, што трэба зрабiць, каб дасягнуць поспеху ў гэтым накiрунку?

Я. Анышкевiч: Перад усiм, мы павiнныя зрабiць важнымi для Еўрапейскага Звязу не нейкiя абраныя краiны. Кожная нацыя важная для Еўразвязу. I гэта тычыцца дэмакратычнай перспектывы Беларусi. Таму што Беларусь - гэта еўрапейская анамалiя. Гэта нешта такое, з чым цяжка мець справу. Гэта сапраўдная дыктатура ў Еўропе. Другое, што мы павiнныя зрабць, гэта падтрымаць дэмакратычныя тэндэнцыi ў Беларусi не на словах, а на справе. I ў гэтым сэнсе мы павiнныя зрабiць нашыя намаганнi, намаганнi Еўразвязу больш настойлiвымi i як мага больш хуткiмi. У гэтым выпадку практыка супрацоўнiцтва з мясцовымi ўладамi мусiць быць спыненая. У Беларусi гэтая практыка супрацоўнiцтва не будзе мець поспеху. Таму што ўсё, што вы паспрабуеце зрабiць, будзе ўспрынята, як дзеяннi супраць Лукашэнкi. Тут трэба працаваць новымi метадамi, трэба выпрацоўваць новыя рашэннi. I мы павiнныя гэта памятаць i следаваць прынцыпу «сквапны плоцiць двойчы».

I вы ўжо выпрацавалi новыя метады?

Я. Анышкевiч: Асабiста я мяркую, што мы павiнныя разабрацца з усiм гэтым у Еўракамiсii, i мы як раз гатовыя ў нашым Еўрапарламенце працаваць над тым, каб знiшчыць разыходжаннi i абыйсцi некаторыя бюракратычныя i тэхнiчныя цяжкасцi. I тут я паўтараю тое, што ўжо казаў спадарынi Фэрэра-Вальднэр ды iншым, хто сцвярджае, што трэба спачатку выпрацаваць правiлы. Правiлы могуць мяняцца, а вось беларусы чакаць не могуць.

Цi задаволеныя Вы з большага палiтыкай Брусэля адносна Беларусi?

Я. Анышкевiч: Я не магу сказаць, што ўсiм задаволены. А вось ужо чым я ўвогуле незадаволены, дык гэта iнструментамi ды рэальнай практычнай дапамогай, якая накiроўваецца у Беларусь. Таму, што я думаю, што мы можам павiнныя рабiць значна больш i хутчэй. I ў значна большым памеры. Таму што дэкларацый недастаткова. Беларусы ўжо маюць пяць эмацыйных пасланняў ад Еўрапарламента. Яны чакаюць ад нас дзеянняў. I мы павiнныя данесцi да iх нашу практычную дапамогу.

Ствараецца ўражанне, што новыя сябры ЕЗ, асаблiва Польшча i Лiтва, вельмi актыўныя ў беларускiм пытаннi i займаюць больш жорсткую пазiцыю, а краiны так званай «старой Еўропы» схiльныя да больш стрыманых крокаў. Цi ёсць адзiная пазiцыя Еуразвязу ў дачыненнi да Беларусi?

Я. Анышкевiч: Я спадзяюся, што разыходжаннi ў мiнулым. У рэшце рэшт, мы дамовiлiся об нейкiм адзiным меркаваннi. Дэмакратызацыя Беларусi, гэта тое, што ўсiх нас хвалюе. I гэтым працэсам трэба садзейнiчаць. Адзiнае, што нас турбуе, у некаторых колах вызначылася дакладная тэндэнцыя гандлю палiтыкай у дачыненнi да Беларусi. Яна можа стаць прадметам гандлю з Расiяй. Законы палiтыкi, якую праводзяць у Расii, такiя, што, гандлюючы з Беларуссю, Расiя ўвесь час iмкнецца даказаць сваю перавагу. Спадзяюся, памаранчавая рэвалюцыя ў Кiеве дала прыстойны адказ такой палiтыцы. Апошнiя падзеi ў Беларусi даюць нам спадзяваннi на тое, што беларуская палiтыка можа быць перабудаваная, i нашае ўспрыняцце Беларусi будзе змененае. Тады Беларусь зойме месца, якое яна заслужыла ў еўрапейскай палiтыцы.

Цi знаходзяць разуменне ў старых сябраў Еўразвязу тыя новыя метады i iнструменты, аб якiх Вы казалi i якiя жадаеце выкарыстоўваць дачынна афiцыйнага Мiнска?

Я. Анышкевiч: Мы спрабуем распрацаваць новыя iнструменты садзейнiчання. Пад час цяперашнiх дэбатаў высветлiлася, што не усiм падабаецца той тып дзеянняў, якi зараз ёсць у такой краiне з такой спецыфiкай, як Беларусь. Усе прызвычаiлiся працаваць як у Марока альбо як ў Албании. Але Беларусь гэта асаблiвы выпадак, на жаль, у негатыўным сэнсе. Таму мы распрацоўваем асаблiвыя метады ўздзеяння. З гэтай прычыны мы таксама жадаем прытрымлiвацца праграм еўрапейскiх iнiцыятываў у галiне правоў чалавека i дэмакратыi, якiя найбольш стабiльныя з тых, з якiмi мы працуем. Мы аб´ядналiся для хуткай ды паспяховай працы, каб садзейнiчаць станаўленню дэмакратыi ў Беларусi.