1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

20 чэрвеня адзначаецца Усясветны дзень уцекача

https://p.dw.com/p/8eQD

20 чэрвеня адзначаецца Усясветны дзень уцекача. Сёлета спаўняецца 55 гадоў ад дня прыняцця Жэнеўскай канвенцыі аб статусе ўцекачоў і роўна 5 гадоў ад далучэння Беларусі да гэтага пагаднення. Сёння Беларусь – адная з найбольш актыўных краінаў свету ў плане аказання дапамогі ўцекачам. Яна стала ўдзельнічае ў будаўніцтве аб’ектаў сацыяльнага прызначэння, арганізацыі прафесійна-тэхнічнага навучання і працаўладкавання асобаў, якія маюць патрэбу ў міжнароднай абароне. Так, у бягучым годзе ў Гомелі завяршаецца будаўніцтва другога цэнтру часовага размяшчэння ўцекачоў. У стадыі завяршэння знаходзіцца праект па стварэнні арганізаванай сістэмы прадастаўлення прытулку.